Царква абарончага тыпу

22.09.2019 работнікамі філіала па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы сумесна з КСУП “Макараўцы”, а менавіта намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Капіца А. Н. была арганізавана экскурсія Жыровічы - Сынкавічы ў рамках праекту “Клопат”, а так сама ў рамках адкрытага паседжання для сталых людзей “Талака”. Дзякуючы фінансавай падтрымцы КСУП “Макараўцы” сталыя людзі пазнаёміліся з галоўным духоўным цэнтрам нашай краіны - мужчынскім Свята-Успенскім манастыром у Жыровічах, і гісторыка – культурнай каштоўнасцю ў в. Сынкавічы “Царква абарончага тыпу” пачатак XV ст. Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах - самы буйны праваслаўны манастыр у нашай краіне, у які сцякаюцца шматлікія паломнікі не толькі з Беларусі, але і краін блізкага замежжа, каб пакланіцца ўнікальнаму вобразу Божай Маці Жыровіцкай – самаму маленькаму з цудатворных абразоў. Таксама ў манастыры захоўваецца Крыж, з часціцамі мошчаў святых угоднікаў Божых. На тэрыторыі манастыра знаходзіцца купель, у якой можна акунуцца, каплічка, дзе можна набраць святой вады, манастырскія гандлёвыя крамы, дзе можна купіць свечкі, абразок або крыжык, а таксама паесці тое, што гатуюць манахі. Экскурсіі праводзяць паслушнікі, якія распавядаюць пра побыт і ўклад жыцця манахаў, а таксама пра цуды абраза Жыровіцкай Божай Маці. Акрамя Свята-Успенскага мужчынскага манастыра ў Жыровічах, удзельнікі экскурсіі наведалі ўнікальную царкву абарончага тыпу канца XV - пачатку XVI стагоддзя ў Сынкавічах.

IMG 20190922 125934       IMG 20190922 140525
© 2016-2017 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества