Калектыў Бераставіцкага Дома рамёстваў узнагароджаны Дыпломам за ўдзел у конкурсе “Эко-Арт”

Калектыў Бераставіцкага Дома рамёстваў узнагароджаны Дыпломам за ўдзел у конкурсе “Эко-Арт” V абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”, які праходзіў у г. Свіслач.

У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі фотазоны, створаныя ў экастылі майстрамі Дамоў рамёстваў Гродзеншчыны і размешчаныя ў парку г. Свіслач, дзе праходзіў фестываль. Наведвальнікі свята з задавальненнем фатаграфаваліся на фоне арыгінальных і прыгожых пано, пры стварэнні якіх былі выкарыстаны прыродныя матэрыялы.

Работнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры падрыхтоўцы фотазоны пад назвай “Прыгажосць роднага краю” прыклалі ўсе свае ўменні і праявілі творчую фантазію. Журы конкурсу адзначыла фотазону бераставіцкіх майстроў дыпломам і заахвочвальным прызом за мастацкае ўвасабленне тэмы. Віншуем!изображение_viber_2020-08-27_08-57-19.jpg

© 2016-2017 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества