“Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу”

Фальклорнае свята “Старадварэцкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу” прайшло 20 чэрвеня, у аграгарадку Стары Дворац. Жыхары аграгарадка, а таксама госці  з суседніх населеных пунктаў змаглі далучыцца да святкавання аднаго з галоўных праваслаўных святаў – Дня Святой Тройцы. Ужо па добрай традыцыі работнікі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац пры падтрымцы сельгаспрадпрыемства – аграфірмы “Стары Дворац” праводзяць гэтае прыгожае свята фальклору і народнай песні, прапаноўваючы ўдзельнікам мерапрыемства магчымасць дакрануцца да традыцый нашых продкаў, пазнаёміцца з творчасцю вакальных калектываў Гродзенскай вобласці і, канешне, павесяліцца ад ўсёй душы, прымаючы ўдзел у прапанаваных гульнях. У форме невялікіх тэатралізаваных замалёвак, якія прадэманстравалі ўдзельнікі фальклорнага аматарскага аб’яднання “Дударочкі” і дзіцячага аматарскага аб’яднання “Старадварэцкія пацехі”, адбылося знаёмства з асноўнымі абрадамі ў святкаванні Сёмухі  – “завіванне” бярозкі, “кумленне” і “ваджэнне куста”.

Канцэртную праграму склалі нумары лепшых калектываў мастацкай творчасці. Сёлета ўдзельнікаў свята сваёй творчасцю парадавалі   народны сямейны ансамбль “Сваякі”, народны фальклорны ансамбль “Жывіца”, народны ансамбль “Бераставіцкія музыкі”, вакальны калектыў “Вечарына” і трыо “Верацейцы”.Таксама падчас святкавання старадварэцкай Сёмухі дзейнічалі выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, працавалі дзіцячыя атракцыёны, якія карысталіся вялікім попытам у дзетак.

http://www.beresta.by/?p=125894

 

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества