“Эйсмантаўскі фэст”

26 июня прошёл Х фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Традыцыйна пачатак быў пакладзены ў касцеле Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука.Напэўна, малітвы ўсіх вернікаў былі аб’яднаны аднолькавымі марамі-пра здароўе, мір і спакой. На плошчы расчыніў свае дзверы горад майстроў “Народная творчасць-крыніца натхнення”. Ну і сапраўды, толькі натхненыя людзі здольны ствараць такія шэдэўры. Свае вырабы прадставілі бераставіцкія і гродзенскія майстры.Сапраўдным упрыгожаннем свята стала выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя росы”. У канцэрце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.Добры настрой жыхарам і гасцям аграгарадка дарыў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”. Жадаючыя далучыцца да традыцый змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па побытавых танцах “Танчым з асалодай”.

 
 

http://www.beresta.by/?p=126550

 

 

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества