Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь працягнуў канцэрт “Беларусь – жыцця майго крыніца”, які адбыўся на сцэне летняга амфітэатра.
Вячэрні канцэрт аб’яднаў амаль усіх жыхароў раённага цэнтра. Дарослыя з вялікім задавальненнем атрымлівалі асалоду ад канцэртнай праграмы, падрыхтаванай супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а дзеткі ў гэты час скакалі на батуце і прымалі актыўны ўдзел у розыгрышах на выставах-продажах.
Канцэрт праходзіў у атмасферы шчырасці і сардэчнасці, а музыкальныя нумары, прысвечаныя нашай роднай Беларусі, нікога не пакінулі абыякавым.