“Панямоння жыватворныя крыніцы”

Прадстаўнікі Бера­ставіцкага раёна прынялі ўдзел у заключных мерапрыемствах абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які праходзіў 4 верасня ў г.Шчучын.

04.091 04.092

 

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўленню самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці. Фестываль рэгіянальнага фальклору ахоплівае ўсю Гродзенскую вобласць. На ім прадстаўляюцца дасягненні рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленькай вёсачкі Гродзеншчыны.

04.093 04.094

 

Фестываль праходзіць у тры туры: I тур – раённыя адборачныя агляды; II тур – рэгіянальные агляды. У II туры кожны раён прадстаўляў праграму ад 20 да 50 хвілін, імкнучыся паказаць нумары ў розных намінацыях, а таксама рыхтуючы экспанаты для выставы, фотаздымкі і творчыя характарыстыкі сваіх калектываў. У выніку чаго ў Гродзенскім раёне вызначыліся лепшыя транслятары фальклорнага мастацтва, самыя таленавітыя майстры народнай творчасці, якія і прадставяць Гродзенскі раён на заключных мерапрыемствах у г.Шчучыне.

Праграма фестывалю ўключала выстаўку-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу і майстар-класамі па традыцыйных рамёствах, урачыстае адкрыццё абластнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, конкурсную канцэртную праграму вядучых фальклорных калектываў Гродзенскай вобласці, танцавальнае спаборніцтва лепшых гуртаў побытавых танцаў Гродзеншчыны “Спадарыня Кадрыля”, канцэрт Заслужанага аматрскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага калектыву “Гасцінец” (аг.Ракаў, Валожскі раён, Мінская вобласць), канцерт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя Росы” (г.Гродна), цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю.

04.095 04.096 04.097

 

Фальклорная праграма бераставіцкіх выканаўцаў складалася з выступленняў фальклорнага гурта “Вясёлая бяседачка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы і удзельніцы дзіцячага аматарскага фальклорнага гуртка “Бабулiна скрынка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы  Міланы Скокавай, якая распавяла паданне “Бераставiчанка”. Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел ў выстаўцы-кірмашу вырабаў майстроў народнай творчасці з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу традыцыйных рамёстваў: саломапляценне (майстар Т.М.Касьян), вышыўка (майстар А.С.Касьян).

Па выніках журы бераставіцкія ўдзель­нікі атрымалі два дыпломы фестывалю. За пераемнасць народных традыцый адзначана майстар вышыўкі Касьян Анастасія, дыпломам лаўрэата II ступені узнагароджана Скокава Мілана, удзельніца гурта аматараў фальклору ”Бабуліна скрынка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы ДУК ”Бераставіцкі РЦКНТ”.

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества