4 июля филиалом по КДД аг.Пархимовцы проведён флешмоб "Беларусь в моём сердце"

IMG-5928211fe7a3d30e33569090ef87674f-V1.jpg IMG-84406e8315c2286898aa130f6b8178da-V1.jpg

Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь працягнуў канцэрт “Беларусь – жыцця майго крыніца”, які адбыўся на сцэне летняга амфітэатра.

Вячэрні канцэрт аб’яднаў амаль усіх жыхароў раённага цэнтра. Дарослыя з вялікім задавальненнем атрымлівалі асалоду ад канцэртнай праграмы, падрыхтаванай супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а дзеткі ў гэты час скакалі на батуце і прымалі актыўны ўдзел у розыгрышах на выставах-продажах.

Канцэрт праходзіў у атмасферы шчырасці і сардэчнасці, а музыкальныя нумары, прысвечаныя нашай роднай Беларусі, нікога не пакінулі абыякавым.

Прадстаўнікі раённай улады, а таксама жыхары Бераставіччыны прынялі ўдзел у акцыі “Спяём гімн разам!”. Такім чынам бераставічане прадэманстравалі гонар за краіну, шанаванне яе гісторыі, любоў да роднай зямлі і гатоўнасць рабіць усё на карысць яе далейшаму росквіту, множыць яе багацце, сілу і прыгажосць. А таксама яшчэ раз успомнілі і ўшанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мірнае неба над галавой.

   

Шмат разнастайных заняткаў знайшлося на свяце і для дзяцей. Яны змаглі стаць удзельнікамі майстар-класаў, спартыўных гульняў, танцавальных конкурсаў. Напэўна, ніхто не абмінуў пляцоўкі з аквагрымам.

3 июля моладзь, жыхары і госці Вялікай Бераставіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Паклон табе, мой беларускі край!”, які адбыўся ля помніка воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы.У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і нашу незалежнаць, прагрымелі залпы святочнага салюту, а ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.Завяршыўся ўрачысты мітынг прыгожай музычна-харэаграфічнай кампазіцыяй у выкананні бераставіцкіх артыстаў, праз якую яны выказалі шчырае пачуццё любові да Радзімы, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў.

2 июня филиалом по КДД аг.Олекшицы проведено мероприятие"Жыву і дыхаю, мой родны край, табою", ко Дню Независимости Республики Беларусь

IMG-eefec2853bc68088c733f60c81eee5c9-V.jpg IMG-4f3c115e458c323286872456224c41ca-V.jpg

3 июля филиалом по КДД аг.Эйсмонты проведено мероприятие "Мы- белорусы", ко Дню Независимости Республики Беларусь

IMG-ab97ba65c5fa75701368233b8f829475-V.jpg

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества