10.07.2019 года в Берестовицком отделе ремесел и традиционной культуры прошла экскурсия  "З бабулінага куфэрка" для учащихся  ГУО "Пархимовский учебно-педагогический комплекс ясли-сад - базовая школа" . Заведующая отделом ремесел и традиционной культуры, Касьян Тамара Николаевна,   познакомила ребят с основными направлениями деятельности. Так же детям был показан мастер-класс по изготовлению небольшого домика из глины мастером по керамике- Лешкевич Светланой Вячеславовной.

IMG 958234324274ccff3db68ea1289ae4d8 V IMG 4a809e6bc8cbaeeef6055738303d6d22 V

Пасля канцэртнай праграмы ў амфітэатры ўдзельнікі свята прайшлі тэатралізаваным шэсцем да возера, дзе ўсіх чакалі самыя галоўныя і самыя прыгожыя купальскія абрады – запальванне вогнішча, карагод і гаданне на вянках.

DJI 0063 IMG 3780

Отдохнуть и повеселиться на «Бераст Фэсте» мог и стар, и млад. В парковой зоне разместилась огромная торговая палатка филиала райпотребобщества с разнообразными закусками и напитками. Но настоящий рай тут создан для ребятишек. Такого многообразия детских аттракционов, пожалуй, никогда раньше не было на празднике в Берестовице.

IMG 1615 IMG 1624

На працягу ўсяго дня на “Бераст-Фэсце” працаваў “Купальскі кірмаш”- сапраўдны горад майстроў, дзе раскінуліся гандлёвыя рады, у якіх прадстаўлены вырабы народных майстроў з розных вугалкоў Беларусі. На свята ў Бераставіцу прыехала больш за 50 народных умельцаў, якія прадстаўлялі Брэст, Пінск, Гродна, Масты, Ваўкавыск, Ліду, Зэльву і іншыя мясціны. Шырокай была не толькі геаграфія ўдзельнікаў “Купльскага кірмашу”, але і спектр вырабаў, якія яны прывезлі да нас на свята.

IMG 1574 IMG 1323

“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля.

На Купалле асаблівае ўшаноўванне атрымлівалі купальскія зёлкі. Згодна з народнымі павер’ямі, сабраныя ў гэты дзень расліны набывалі лекавую моц, а купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Звязаныя з гэтымі абрады, гульні і рытуалы, можна  было ўбачыць падчас “Зёлкавага фэсту”, які праходзіў у скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

IMG 3452 IMG 3472

Канцэртам вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова пачаліся святочныя мерапрыемствы “Бераст-Фэсту”. Алег Жалезнякоў  павіншаваў бераставічан са святам Івана Купалы, пажадаў усім цудоўнага настрою, чароўнай купальскай ночы і  адкрыў сваё выступленне новай песняй, якая так і называецца “На Купалу”. Алег Жалезнякоў не ўпершыню выступае на Бераставіччыне, таму мае тут ужо і сваіх прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакалі яго выступлення. Гадзіна канцэрта праляцела незаўважна. За гэты час прагучалі як новыя песні з рэпертуара “Песняроў”, так і тыя, якія ўжо даўно палюбіліся аматарам беларускай песні. “Ля замкавай гары”,  “Літвінка”, “Чырвоная ружа” і многія іншыя песні ў выкананні Алега Жалезнякова бераставічане віталі шчырымі апладысментамі, падхоплівалі любімыя мелодыі.

IMG 1512 IMG 1519

Можна без сумнення сказаць, што канцэрт вядучага саліста ансамбля «Песняры» падарыў усім прысутным цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст.Купальская ноч запрашае!” адбылося 6 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка. Год назад фестываль мясцовай культуры “Бераст-Фэст” упершыню гасцінна сустрэў усіх жадаючых з розных куточкаў нашай краіны. І вось  сёння  ён зноў сардэчна запрасіў  гасцей у Вялікую Бераставіцу, каб разам адзначыць свята Купалля.

IMG 1378 IMG 1393

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества