4 ноября в филиале по культурно-досуговой деятельности аг.Пархимовцы прошла экскурсия «Так источники трогают душу». Дети увидели экспонаты наших предков, познакомились с ткачеством, вышивкой, предметами быта.

IMG_20201104_142621.jpg

 

IMG_20201104_143106.jpg

23 октября 2020 года в рамках реализации проекта «Мастерская#ТворимДома» прошел мастер-класс по изготовлению сувенира из глины отдела ремёсел и традиционных культур Берестовицкого районного Центра культуры и народного творчества. Мастер Елена Денищик продемонстрировала  как легко и просто можно сделать  своими руками новогодний сувенир, символизирующий наступающий год Быка.

Screenshot_20201026-121708_YouTube.jpg

Ссылка для просмотра доступна на официальном You-Tube канале Берестовицкого Центра культуры: https://www.youtube.com/watch?v=ePJ-QTo-uXg

 

Спіс народных майстроў Гродзеншчыны пашырыўся прозвішчамі дзвюх бераставічанак-ткачых – Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з вёскі Плябанаўцы. У сераду, 21 кастрычніка, жанчынам былі ўручаны пасведчанні народных майстроў.

Згодна пункта 3 артыкула 189 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры статус “народны майстар” надаецца майстру народных мастацкіх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразную нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць. Вельмі ганарова і прыемна ведаць, што вырабы плябанаўскіх ткачых  папоўнілі скарбонку аб’ектаў матэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, а самі жанчыны сталі першымі на Бераставіччыне носьбітамі ганаровага пажыццёвага звання “народны майстар”, якое прысвойваецца рэспубліканскай экспертнай камісіяй па народных рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам Сахутам.

На працягу свайго жыцця Марыя Уладзіславаўна Кажанеўская і Алена Адольфаўна Барцэвіч не толькі ткалі для сябе, але і стварылі цэлую калекцыю дываноў для Бераставіцкага Дома рамёстваў, удзельнічалі з выставамі сваіх вырабаў у раённых і абласных мерапрыемствах, былі актыўнымі ўдзельніцамі аматарскай творчасці пры мясцовым сельскім клубе, членамі Беларускага Саюза народных майстроў. Да сённяшняга часу ў жанчын захоўваецца звыш 60 узораў пераборнага і закладнога ткацтва, распаўсюджанага на тэрыторыі прынёманскага рэгіёна. У 2019 годзе дываны і посцілкі плябанаўскіх ткачых два месяцы экспанаваліся ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і атрымалі прызнанне за аўтэнтычнасць, адметнасць  і прыгажосць тканых арнаментаў.

Павіншаваць Марыю Уладзіславаўну і Алену Адольфаўну з такой значнай падзеяй у іх жыцці, уручыць пасведчанні і памятныя сувеніры прыехалі дырэктар Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Юлія Атрушкевіч і былы метадыст па этнаграфіі і фальклору, энтузіяст і пачынальнік справы па вылучэнні майстрых на званне “народных” Леанід Панасевіч. Для вельмі сціплых вясковых жанчын, жыццё якіх прайшло ў цяжкай працы, а ўменне ткаць не лічылася чымсьці адметным,   гэтая нагода і  пільная ўвага сталі хвалюючай падзеяй. Яны расчуліліся ад такой высокой адзнакі іх дзейнасці і яе значэння ў захаванні багатых традыцый  ткацтва Гродзеншчыны.

Марыя Кажанеўская і Алена Барцэвіч, магмыма, і здзіўляюцца, чаму іх вырабы,  якiя яшчэ некалькі год таму лiчылi “днём учарашнім”, зноў аказалiся запатрабаванымi.  Аднак у апошнія дзесяцігоддзі ў нашым грамадстве назіраецца ўздым цікавасці да нацыянальнай самасвядомасці, да пошуку аўтэнтычнасці і асэнсавання сябе беларусамі.  А калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі і культуры свайго народа. У традыцыйных беларускіх рамёствах і промыслых жыве душа народа, праследжваюцца яго характэрныя рысы. Таму папулярызацыя нацыянальнай культуры з’яўляецца ўсё больш распаўсюджанай практыкай у нашай краіне, а тэма ўжывання беларускага традыцыйнага арнаменту ў сферы сучаснай нацыянальнай стылістыкі набывае развіццё. Традыцыйны арнамент пранікае ў горад, у культурныя асяродкі, дзе становіцца нацыянальным сімвалам. Яго элементы прысутнічаюць у афармленні лагатыпаў, прамысловай упакоўкі, рэкламы, кніжных выданняў, адзення, прадметаў быту, інтэр’ераў і аб’ектаў гарадской архітэктуры.

У вырабах плябанаўскіх ткачых жыве душа беларускага народа, гісторыя і адметныя рысы нашай малой радзімы  – штосьці незвычайна каштоўнае, што немагчыма ацаніць, а толькі адчуць сэрцам.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

IMG-0dc6f2e0bf2d6478a533d9f6403659c2-V.jpg

IMG-a8d12129346f49bc231a5ad9bf4d5080-V.jpg

17.10.2020 работниками филиала по культурно-досуговой деятельности агрогородка Конюхи был подготовлен и проведен огонёк ко Дню пожилых людей «Славим возраст золотой». Участники любительского творчества филиала читали стихи, пели песни, танцевали. Всех гостей мероприятия ждал приятный сюрприз – сладкий стол, организованный при финансовой поддержке КСУП «Воронецкий». На протяжении всего мероприятия в зале царила тёплая и уютная атмосфера.

IMG_20201017_184214.jpg

IMG_20201017_182114.jpg

У пачатку верасня супрацоўнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў запрасілі вучняў пачатковых класаў на Дзень адкрытых дзвярэй. Натхнёныя ўбачаным, школьнікі-пачаткоўцы не прамінулі запісацца ў творчыя гурткі – па кераміцы і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Першыя кастрычніцкія заняткі праходзяць актыўна – гурткоўцам не церпіцца зрабіць штосьці прыгожае сваімі рукамі.

Асновам лепкі з гліны вучаць юных творцаў майстры народных рамёстваў і промыслаў Алена Дзянішчык і Святлана Ляшкевіч. Заняткі праводзяцца двойчы на тыдзень, раніцай ці пасля абеду – у залежнасці ад школьнай змены. 

– Напачатку дзеці вучацца ствараць простыя формы, фігуркі жывёл, невялікія прадметы, тым самым развіваючы дробную маторыку і далучаючыся да мастацтва і творчасці, – расказвае загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара Касьян. – Паступова прыступаюць да больш складаных вырабаў – розных кампазіцый, медальёнаў, сувеніраў. Вучацца правільна прымяняць інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе лепкі, падбіраць колеры пры афарбоўцы.

Работа з пластычнай глінай  – занятак вельмі захапляльны. Працэс стварэння глінянага прадмета адбываецца ў некалькі этапаў: лепка, прасушванне, роспіс спецыяльнымі фарбамі і абпальванне ў муфельнай печцы. У выніку атрымліваецца арыгінальная рэч, зробленая сваімі рукамі.

– Муфельная печка ў нас новая, – гаворыць Тамара Мікалаеўна. – Яе набылі ўсяго некалькі год таму. Гліна таксама ёсць. Кіраўнікі гурткоў – выдатныя майстры і творчыя асобы, якія навучаць сакрэтам чароўнай гліны. Так што справа толькі за жаданнем.

Гурток па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якім кіруе метадыст Анастасія Касьян, наведваюць старэйшыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Яны шыюць, вышываюць, плятуць, майструюць з паперы, скуры, тканіны, прыроднага матэрыялу, ствараюць тапіарыі, фенечкі, цацкі. Словам, працуюць у найбольш запатрабаваных сучасных тэхніках. Зробленыя з душой, самаробныя рэчы служаць цудоўным падарункам ці сувенірам на памяць, а творчы працэс садзейнічае самарэалізацыі, дорыць станоўчыя эмоцыі.

Гурткі Дома рамёстваў, дарэчы, працягваюць набор жадаючых займацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. Заняткі праводзяцца невялікімі групамі з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных мер.

 

изображение_viber_2020-10-13_10-0р8-12.jpg

11 октября в филиале по культурно-досуговой деятельности аг.Малая Берестовица состоялась выставка «Новая жизнь старых вещей», на которой были представлены уникальные работы участников любительского объединения «Рукодельница». Экспонатами выставки стали изделия, изготовленные из самых необычных материалов – картины из пуговиц, вазы из газет, половики из молочных пакетов и тряпок, вазы из банок и бутылок, сумки из пакетов для мусора.

IMG-160736d622139ab7ef8050955bcfd66c-V.jpg

 

IMG-02991692573e781abecb9085da5a16b0-V.jpg

14 октября в филиале по культурно-досуговой деятельности аг.Пархимовцы состоялся праздничный концерт любительского творчества «Для любимой мамочки». Яркие, творческие музыкальные номера дарили дети гостям мероприятия – любимым мамам и бабушкам. Тепло и уютно было в зале от милых улыбок и радостных взглядов. Каждая мама и бабушка получили в подарок цветок, которые дети делали своими руками.

IMG_20201014_131206.jpg