29 кастрычніка 2016 года ў г.Гродна адбыўся ХХІІІ фестываль “Артыстычныя сустрэчы “Гродна – Беласток”. У гэты раз фестываль праходзіў ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
У фестывалі прымалі ўдзел ансамблі народнай песні (польскай і беларускай), ансамблі танца, інструментальныя ансамблі, эстрадныя вакальныя гурты, індывідуальныя выканаўцы, якія прадстаўлялі ўстановы культуры, адукацыі, іншыя арганізацыі, таварыствы і грамадскія аб’яднанні. Удзельнікі з Гродзенскай вобласці прадстаўлялі польскія творы, а з Рэспублікі Польшча – беларускія.
У канцэртнай праграме фестывалю былі прадстаўлены не толькі калектывы ўжо знаёмыя, якія не раз удзельнічалі ў фестывалі (са г.Шчучына, г.Ліды, г.п.Радунь, в.Макараўцы Бераставіцкага раёна, в.Путрышкі Гродзенскага раёна – ад Гродзенскай вобласці; з Беластоку, Бельск-Падляскага, м.Гайнаўка – з Рэспублікі Польшча), але і дэбютанты фестывалю: сёстры Галавенка з Гродна, народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Прынямонцы” з Бярозаўкі Лідскага раёна, квінтэт “Доўгі вечар” з м.Гайнаўка, “Гармонь” з м.Ласінка, капэла “Хутар” з м.Гарадка.
На працягу некалькіх год Бераставіцкі раён на фестывалі дастойна прадстаўляе народны ансамбль польскай песні “Стакроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы , мастацкі кіраўнік Вікторыя Бажко. Гэты год быў не выключэннем. Калектыў з поспехам выступіў на абласной сцэне і асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас вядучага фестывалю Антона Бажко.