“Бераставіцкія музыкі” вітаюць сяброў!

музыки

 

Выхадныя дні 16 і 17 ліпеня для народнага ансамбля народнай песні "Бераставіцкія музыкі" раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выдаліся насычанымі. У суботу калектыў не толькі прымаў удзел у ІІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці "Сяброўскі фэст", які праводзіўся ў Дзень горада Ваўкавыска, але і стаў яго лаўрэатам. А ў нядзелю артысты давалі вялікі канцэрт на адкрытай сцэне летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы ў рамках раённага фестывалю-конкурсу "Жывем мы музыкай і ёю мы адзіныя". Такі шчыльны графік выступленняў "Бераставіцкіх музыкаў" невыпадковы. У Год культуры калектыў рэалізуе новы творчы праект пад назвай "Бераставіцкія музыкі" вітаюць сяброў!", які прадугледжвае актывізацыю канцэртнай дзейнасці, а таксама прапаганду народнага песеннага мастацтва праз удзел у фестывалях рознага ўзроўню.

 

Фота: Святлана Ганчарова

Поўны тэкст матэрыяла: чытаць.

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества