5 ліпеня, майстры Бераставіцкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, прымае ўдзел у рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") якое праходзіць у агр. Александрыя, Магілёўскай вобласці. Майстры прадставілі выставу народнай творчасці, сувенірную прадукцыю, а таксама плялі купальскія вянкі з палявых кветак, як сімвал свята "Купалле". Купалле — гэта не толькі свята прыроды, але і свята любові. Маладыя людзі звязваюць свае лёсы, пускаючы вянкі на ваду, і, калі яны сустрэнуцца, гэта лічыцца добрым знакам. На Купалле людзі збіраюцца каля вады, дзе запальваюць вогнішчы, скачуць праз агонь і пускаюць на ваду вянкі з кветак. Лічылася, што ў гэтую ноч з'яўляюцца духі, і калі ты зможаш знайсці кветку папараці, то атрымаеш шчасце і любоў. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адчуць злучэнне з прыродай, традыцыямі і сваёй культурай.