"На Вялікдзень"

24 красавіка ў Малабераставіцкай школе адбылося тэатралізаванае абрадавае прадстаўленне "На Вялікдзень", падрыхтаванае ўдзельнікамі аматарскай творчасці філіяла па КДД аг. М. Бераставіца. Вярнуўшыся з царквы гаспадыня рыхтуе пачастункі. У святочны дзень да яе з самага ранку прыйшлі ўнукі, каб павіншаваць са святам.

IMG 5315d06a44e48f2e2dff5f7e2d49dc35 V IMG 1c11434f6ee3eec127bfc31a4f879874 V

Многа цікавага пра Вялікдзень яны даведаліся ад бабулі. Напрыклад, чаму свенцяць соль і яйкі, для чаго фарбуюць яйкі  пераважна ў чырвоны колер, якія ёсць прыкметы і паверя на Вялікдзень,у якія гульні дзеці гулялі. Прыйшлі да гаспадыні і валачобнікі, якія заспявалі песні "Хадзіу Хрыстос па ўсей Зямлі", "Тонка, тонка канапелька". Гаспадыня пачаставала гасцей прысмакамі святочнага стала. Не абыйшлося і без народных танцаў. Валачобнікі падзякавалі гаспадыні і з найлепшымі пажаданнямі развіталіся.

IMG 03892214cac6f8c954296ab93dd3275d V IMG 9cc1dfdb59920c44b462fd3ba9738e4b V
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества