“Паклон табе, мой беларускі край!”

3 июля моладзь, жыхары і госці Вялікай Бераставіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Паклон табе, мой беларускі край!”, які адбыўся ля помніка воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы.У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і нашу незалежнаць, прагрымелі залпы святочнага салюту, а ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.Завяршыўся ўрачысты мітынг прыгожай музычна-харэаграфічнай кампазіцыяй у выкананні бераставіцкіх артыстаў, праз якую яны выказалі шчырае пачуццё любові да Радзімы, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў.

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества