"Нам засталася спадчына"

З 4 мая 2023 года ў г.Гродна адкрылася абласная выстаўка "Нам засталася спадчына" , якая дзейнічае ў Гродзенскім АМЦНТ.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены этнарэчы і прадметы побыту з фонда музейнага пакоя Алекшыцкага філіяла па КДД агр.Алекшыцы, а таксама рэчы і разнастайныя вырабы ткацтва: посцілкі, дываны, ходнік, ручнікі, фіранкі і г.д. Бераставіцкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. 
Рэчы былі перададзены аддзелу рамёстваў жыхарамі Бераставіцы і Бераставіцкага раёна.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку, якая будзе працаваць да 9 чэрвеня!
17.11 17.12 17.13
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества