"Спадчына"

Сёння 19 мая ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб'яднання майстроў народнай творчасці "Спадчына". Кіраўнік аб'яднання Тамара Мікалаеўна Касьян пазнаёміла прысутных з майстрамі. Кожны майстар расказаў аб сваёй творчай дзейнасці і перспектыўных планах на будучае. Удзельнікамі аб'яднання была арганізавана выстаўка сваіх работ.  У канцы сустрэчы кожны ўдзельнік аб'яднання выказаў сваі ідэі і прапановы як у далейшым працягваць сустрэчы і работу аматарскага аб'яднання "Спадчына". Вельмі прыемна, што ўдзельнікамі аб'яднання сталі не толькі людзі больш старэйшага ўзросту, але і маладое пакаленне. Сустрэча прайшла ў добразычлівай абстаноўцы і добрым настроі.

19.31 19.32
19.33 19.34
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества