Дажынкавы фэст-кірмаш “Алекшыцкі каравай”

12 жніўня ў аграгарадку Алекшыцы адбылося прыгожае свята – дажынкавы фэст-кірмаш “Алекшыцкі каравай”. З самай раніцы на цэнтральнай пляцоўцы ля Дома культуры гучала святочная музыка, адчуваўся прыўзняты настрой жыхароў аграгарадка.

Яшчэ да пачатку свята распачалі сваю працу рамесленнікі. Весела і гучна было на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, дзе працавалі дзіцячыя атракцыёны і можна было пачаставацца  салодкімі пачастункамі.

3 2

 

Прыгожая і цікавая выстава майстроў народнай творчасці “Крыніца натхнення”  была прадстаўлена этнаграфічным міні-музеем філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы. Жыхары і госці свята маглі пазнаёміцца з цікавымі рэчамі і прыладамі працы  сялянскага быту беларусаў, вырабамі мясцовых майстроў з карункапляцення, ткацтва, выцінанкі, вышыўкі, разьбы па дрэву.

Галоўным момантам свята стала ўрачыстае прывітанне і ўшаноўванне  ўдзельнікаў жатвы-2017 “Слаўся, каравай, слаўся!”. Шчырыя словы падзякі, узнагароды, каштоўныя падарункі стварылі сапраўдны святочны настрой.

1 4

“Алекшцыцкі каравай” – пад такой назвай была арганізавана прыгожая выстава алекшыцкіх караваяў і кульмінацыйным момантам свята стала ўшанаванне галоўнага дажынкавага каравая, які пякуць і ўпрыгожваюць у Алекшыцах па асобаму рэцэпту і яго дэгустацыя.

Да ўвагі гледачоў была прадстаўлена цікавая канцэртная праграма “Са вятам Вас, землякі!” з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.

6 5

Свята прадоўжылася цікавай канцэртнай праграммай  з гульнямі і цікавымі музычнымі падарункамі і святочнай дыскатэкай.

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества