Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь працягнуў канцэрт “Беларусь – жыцця майго крыніца”, які адбыўся на сцэне летняга амфітэатра.

Вячэрні канцэрт аб’яднаў амаль усіх жыхароў раённага цэнтра. Дарослыя з вялікім задавальненнем атрымлівалі асалоду ад канцэртнай праграмы, падрыхтаванай супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а дзеткі ў гэты час скакалі на батуце і прымалі актыўны ўдзел у розыгрышах на выставах-продажах.

Канцэрт праходзіў у атмасферы шчырасці і сардэчнасці, а музыкальныя нумары, прысвечаныя нашай роднай Беларусі, нікога не пакінулі абыякавым.

Прадстаўнікі раённай улады, а таксама жыхары Бераставіччыны прынялі ўдзел у акцыі “Спяём гімн разам!”. Такім чынам бераставічане прадэманстравалі гонар за краіну, шанаванне яе гісторыі, любоў да роднай зямлі і гатоўнасць рабіць усё на карысць яе далейшаму росквіту, множыць яе багацце, сілу і прыгажосць. А таксама яшчэ раз успомнілі і ўшанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мірнае неба над галавой.

   

Шмат разнастайных заняткаў знайшлося на свяце і для дзяцей. Яны змаглі стаць удзельнікамі майстар-класаў, спартыўных гульняў, танцавальных конкурсаў. Напэўна, ніхто не абмінуў пляцоўкі з аквагрымам.

3 июля моладзь, жыхары і госці Вялікай Бераставіцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Паклон табе, мой беларускі край!”, які адбыўся ля помніка воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы.У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і нашу незалежнаць, прагрымелі залпы святочнага салюту, а ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.Завяршыўся ўрачысты мітынг прыгожай музычна-харэаграфічнай кампазіцыяй у выкананні бераставіцкіх артыстаў, праз якую яны выказалі шчырае пачуццё любові да Радзімы, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў.

2 июня филиалом по КДД аг.Олекшицы проведено мероприятие"Жыву і дыхаю, мой родны край, табою", ко Дню Независимости Республики Беларусь

IMG-eefec2853bc68088c733f60c81eee5c9-V.jpg IMG-4f3c115e458c323286872456224c41ca-V.jpg

3 июля филиалом по КДД аг.Эйсмонты проведено мероприятие "Мы- белорусы", ко Дню Независимости Республики Беларусь

IMG-ab97ba65c5fa75701368233b8f829475-V.jpg

03.07.21  на адкрытай пляцоўцы філіяла па КДД аг. Макараўцы было падрыхтавана і праведзена свята да Дня Незалежнасці РБ. У Дзень Незалежнасці нашай краіны  асаблівае значэнне хочацца надаць выхаванню ў маладога пакалення патрыятызму і любові да сваёй Радзімы — Беларусі, Бераставіччыны, да свайго маленькага куточка роднай зямлі — аг.Макараўцы. Менавіта таму, ўпор  актыўнасць і пошук новых падыходаў, ідэй, форм і метадаў работы, якія былі б цікавыя моладзі, і найбольш паспяхова дапамаглі вырашаць выхаваўчыя задачы, мы выбралі такія формы работы, як Флэш-моб, патрыятычная гадзіна.

 

           Патрыятычная гадзіна “Па сцежках Беларусі” была праведзена  ў рамках свята да Дня Незалежнасці РБ “Мая прыгожая Беларусь” яна складалася з дзвух частак: “Радзіма Беларусь” і “Па сцежках малой радзімы.

IMG_20210703_162331.jpg IMG_20210703_162401.jpg

 

 

         Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася: уяўляць аб геаграфічным размяшчэнні Рэспублікі Беларусь, дзяржавах, з якімі яна мяжуе, сімвалах беларускай дзяржавы, людзях, якія ўславілі нашу Радзіму, працоўных дасягненнях беларусаў, найбольш значных вырабах беларускай прамысловасці, развіцці сельскай гаспадаркі, беларускіх рамёствах, нацыянальнай кухні; выхаванне патрыятычных пачуццяў, любові да роднага краю і гонару за яго.

 

На патрыятычнай гадзіне моладзь пачула  наступныя падпункты: “Сімвалы Беларусі”, “Дзяржаўныя і народныя святы”, “Людзі, якія ўславілі Беларусь”, “Народныя промыслы і мастацтва”, “Беларуская народная творчасць”. У другую частку мерапрыемства “Па сцежках Беларусі” увайшлі такія заданні : “З кім мяжуе Беларусь?”, “Знайдзі герб вобласці”, “Збяры карту Беларусі”, “Што дзе вырабляюць?”, “Хто дзе жыве, што дзе расце?”, “Пазнай свята”, “Пазнай беларускую страву”. назаві прафесіі людзей, якія  працуюць у аг.Макараўцы, менавіта ў гэтым, ставіўся акцэнт на веданне гісторыі народа сваёй малой радзімы, яе культуры і гістарычнай спадчыны.

IMG_20210703_161423.jpg IMG_20210703_160956.jpg

 

 

Выхаванне патрыятызма і грамадзянскасці падлеткаў і моладзі, папулярызацыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь – сцяга Рэспублікі Беларусь, герба Рэспублікі Беларусь, гімна Рэспублікі Беларусь было мэтай флэшмобу “Сімвалы маёй краіны”. Флэш-моб — дзіўная і вельмі яркая з'ява, якоя ў апошні час становіцца вельмі папулярнай. Наш флэш-моб праходзіў у рамках сваята “Мая прыгожая Беларусь” прысвечанага да Дня Незалежнасці РБ .          Прысутныя даведаліся, што азначаюць сімвалы на гербе, чаму  сцяг мае такія колеры, што такое гімн і ў якіх выпадках ён гучыць. Падчас мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі “Наша слаўная краіна” і “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”.

IMG_20210703_162625.jpg IMG_20210703_162449.jpg

 

 

         Не бракавала на свяце танцаў, карагодаў, гульняў. Удзельнікі аматарскай творчасці таксама прынялі актыўны удзел у свяце, канцэртныя нумары, якія гучалі, прынімаліся шчырымі апладысментамі  прысутных.

 

      На свяце прысутнічалі ваенна служачыя пагранічнай заставы “Русакі” на чале з начальнікам заставы Піпчанка Аляксеям Ўладзіміравічам.

IMG_20210703_162112.jpg

 

     Усе прысутныя былі вельмі задаволеныя мерапрыемствам.


 

© 2016-2021 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества