24 красавіка ў Малабераставіцкай школе адбылося тэатралізаванае абрадавае прадстаўленне "На Вялікдзень", падрыхтаванае ўдзельнікамі аматарскай творчасці філіяла па КДД аг. М. Бераставіца. Вярнуўшыся з царквы гаспадыня рыхтуе пачастункі. У святочны дзень да яе з самага ранку прыйшлі ўнукі, каб павіншаваць са святам.
Многа цікавага пра Вялікдзень яны даведаліся ад бабулі. Напрыклад, чаму свенцяць соль і яйкі, для чаго фарбуюць яйкі пераважна ў чырвоны колер, якія ёсць прыкметы і павер’я на Вялікдзень,у якія гульні дзеці гулялі. Прыйшлі да гаспадыні і валачобнікі, якія заспявалі песні "Хадзіу Хрыстос па ўсей Зямлі", "Тонка, тонка канапелька". Гаспадыня пачаставала гасцей прысмакамі святочнага стала. Не абыйшлося і без народных танцаў. Валачобнікі падзякавалі гаспадыні і з найлепшымі пажаданнямі развіталіся.