"Макараўскія выкрунтасы"

3 верасня ў філіяле па КДД аг.Макараўцы прайшло свята нацыянальных прысмакаў "Макараўскія выкрунтасы". Праграма мерапрыемства была вельмі разнастайная і цікавая. Дзеці з вялікай ахвотай прымалі ўдзел у дзіцячай музычна-забаўляльнай праграме, майстар- класе па вырабу салодкіх букетаў, з цікавасцю наведвалі парк забаў, вуліцу дзіцячых прысмакаў, фастфуд па-макараўску. Прэзентацыя выставы-дэгустацыі кулінарных вырабаў макараўскіх гаспадынь, святочны канцэрт "Сяброў і песень карагод", мюзікл "Старыя песні пра галоўнае", драйв па-макараўску "Народны разгуляй" - усё гэта прыйшлося да спадобы тым, хто завітаў да нас на свята ў Макараўцы.

03.09.1

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества