"Я ❤️ Беларусь"

3 снежня ў філіяле па КДД аг.Макараўцы прайшла квэст-гульня "Я ❤️ Беларусь". Квэст - гэта рух да нейкай мэты, які звязаны з пераадольваннем цяжкасцяў і пошукам чаго-небудзь. Па задумцы работнікаў філіяла, дзеці павінны былі выканаць заданні, знайсці ключавое слова і салодкі падарунак. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды - "Бульба" і "Беларусы". Удзельнікі гульні паказалі добрыя веды і ўпэўнена прайшлі па маршруце, адшукаўшы ўсе літары для ключавога слова і салодкі падарунак. У канцы гульні дзеці з задавальненнем на папяровых сэрцах напісалі пажаданні роднаму краю. Па выніках гульні перамагла дружба.
3.1
 
 
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества