“Прыйшоў Багач – кідай рагач”. У рамках Тыдня традыцыйнай культуры на Бераставіччыне адбыўся этна-фэст “Па старонках мінулага”.На Бераставіччыне працягваецца знаёмства з беларускай фальклорнай спадчынай у рамках Тыдня традыцыйнай культуры. Этнафэст “Па старонках мінулага”, ДУК "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" далучыў сваіх гасцей да народнага абрадавага свята “Багач” – старадаўняга праслаўлення ўраджаю, прымеркаванага да дня восеньскага раўнадзенства.