Майстар-клас па кераміцы

А мы з радасцю навучаем усіх жадаючых творчасці.
Сёння, у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры, разам з Аленай Дзянішчык, на майстар-класе па кераміцы дзеці вырабілі прыгожую лісічку.
Лепка з гліны супакойвае, таму заняткі і майстар-класы па кераміцы лічацца вельмі добрай арттэрапіяй. Псіхолагі кажуць: працуючы з глінай, агрэсіўны чалавек знаходзіць выхад сваім пачуццям, а няўпэўненыя ў сабе людзі, займаючыся лепкай, вучацца кантраляваць сітуацыю. Лепка з гліны, як ніякі іншы занятак, развівае вобразнае мысленне.
Запрашаем на майстар- класы.

изображение viber 2024 02 03 12 38 41 590

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества