Майстар-клас па саломапляценню для студэнтаў

Загадчык Бераставіцкага аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры у рамках 84-годдзя з дня нараджэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, была запрошана на факультэт гісторыі камунікацыі і турызму. Тамара Мікалаеўна Касьян, правяла майстар-клас па саломапляценню для студэнтаў факультэта.
Яна расказала прысутным аб тым, як зацікавілася такім рамяством - саломапляценнем. Пад час майстар-класа студэнтам было прапанавана разам зрабіць вяснавую птушачку-шчасця, якая з'яўляецца сімвалам поспеху, дабрабыту, радасці.
На майстар-класе прысутнічалі таксама і замежныя студэнты, якія упершыню паспрабавалі вырабіць сваімі рукамі абярэг на шчасце.
Толькі самыя шчырыя і станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі студэнты, але і ўсе прысутныя.
У завяршэнні майстар-класа, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, Баярчук Таццяна Мікалаеўна, ўручыла падзяку ад дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама фотасесія на памяць разам са студэнтамі.

изображение viber 2024 02 20 21 11 10 856

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества