Песня народа – гэта сапраўдная чалавечая душа!

Песня народа – гэта сапраўдная чалавечая душа! У сваіх скарбах беларуская народная песня захавала шмат мудрасці, трывогі і радасці, святла і горычы, шчырай любові і праўды. Удзельнікі аматарскай творчасці філіяла "Макараўскі сельскі клуб-бібліятэка" 12 красавіка прынялі ўдзел у экспедыцыі па захаванню народных песен. Завіталі ў госці да  Койта Антона Казіміравіча і Ганны Адамаўны, каб пазнаёміцца з мясцовымі песнямі, якія спяваліся раней у ваколіцах вёскі Макараўцы. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і вясёлай. Дзеці з захапленнем слухалі, якія раней былі песні і нават пачулі ўрыўкі песен у выкананні Антона Казіміравіча. У канцы экспедыцыі ўдзельнікі зрабілі выснову: любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці, вельмі важна з малых гадоў далучыцца душой да народнай спадчыны.

изображение viber 2025 04 12 18 02 15 959

 

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества