"Александрыя збірае сяброў"

5 ліпеня, майстры Бераставіцкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, прымае ўдзел у рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") якое праходзіць у агр. Александрыя, Магілёўскай вобласці. Майстры прадставілі выставу народнай творчасці, сувенірную прадукцыю, а таксама плялі купальскія вянкі з палявых кветак, як сімвал свята "Купалле". Купалле — гэта не толькі свята прыроды, але і свята любові. Маладыя людзі звязваюць свае лёсы, пускаючы вянкі на ваду, і, калі яны сустрэнуцца, гэта лічыцца добрым знакам. На Купалле людзі збіраюцца каля вады, дзе запальваюць вогнішчы, скачуць праз агонь і пускаюць на ваду вянкі з кветак. Лічылася, што ў гэтую ноч з'яўляюцца духі, і калі ты зможаш знайсці кветку папараці, то атрымаеш шчасце і любоў. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адчуць злучэнне з прыродай, традыцыямі і сваёй культурай.

photo 2025 07 05 14 03 39 photo 2025 07 05 14 03 41 photo 2025 07 05 14 03 53
photo 2025 07 05 14 03 48 photo 2025 07 05 14 03 43 photo 2025 07 05 14 03 49
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества