З радасцю паведамляем, што 25 ліпеня ў нашым аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшла школа вучобы па саломапляценню "Бяры простую саломку". За гэты час удзельнікі пагрузіліся ў багаты свет традыцыйнага рамяства, пазнаёміліся з тэхнікай пляцення з саломы і асвоілі навыкі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Асобае месца пад час правядзення школы вучобы займаў майстар-клас па саломапляценню: стварэнне лялячкі "Жнейкі", які прайшоў у атмасферы творчасці і натхнення. Удзельнікі пагрузіліся ў займальны працэс стварэння традыцыйнай саламянай лялячкі "жнейкі", якая сімвалізуе ўраджай і дабрабыт. Пад чулым кіраўніцтвам майстра, кожны змог асвоіць тэхніку пляцення, выкарыстоўваючы натуральныя матэрыялы. У працэсе работы мы не толькі навучыліся ствараць прыгожыя і ўнікальныя вырабы, але і даведаліся шмат цікавага пра значэнне лялек у народнай культуры. Кукалка "Жнейка" стала не проста сувенірам, а сапраўдным талісманам, які будзе захоўваць цяпло нашых рук і ўспаміны аб сумеснай творчасці. Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і зарад станоўчых эмоцый! Падводзячы вынікі, можна сказаць, што кожны з удзельнікаў не толькі навучыўся ствараць унікальныя вырабы, але і адчуў сувязь з культурнай спадчынай, якая беражліва захоўваецца ў нашым грамадстве. Мы дзякуем усім удзельнікам і майстрам за актыўны ўдзел і жаданне дзяліцца ведамі!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







