18 верасня ў аг.Вялікія Эйсманты адбыўся вечар адпачынку ў рамках клубных зносін "Беларускі карагод". Аматарскія аб'яднанні і калектывы амарскай творчасці ўносяць свой уклад у развіцце культуры Бераставітчыны. Вечар адпачынку сабрау удзельнікау аматарскай творчасці філіяла па КДД аг.В.Эйсманты і народнага ансамбля польской песні "Стокроткі" (Маргарыткі) раённага центра культуры і народнай творчасці у рамках клубных зносін. Удзельнікі прадставілі праграмму " Беларускі карагод", напоуніушы залу духам народных традыцый і самабытнай культуры. Гасцям сустрэчы Бурая Алена Аляксандрауна, кіраўнік аматарскага аб’яднання “Званны госць”, прапанавала майстар-клас побытавага танца "Базар", а разам з Бажко Вікторыей Антонаунай, кіраўніком народнага ансамбля польскай песні “Стакроткі” (Маргарыткі) была вывучана песня "Ажаніуся стары дед". Так сама падчас сустрэчы была зладжана выстава харчовых вырабау "Кулінарны шлях да адзінства", якую прадставіла Капіца Святлана Мікалаеуна, удзельніца гуртка аматарскай творчасці "Лейся песня". Міжклубныя зносіны сапраўды аб'ядноўваюць нас, узбагачаюць вопыт кожнага ўдзельніка і ствараюць унікальную атмасферу супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. Разам мы можам дасягнуць значна большага, натхняючы адзін аднаго на новыя здзяйсненні і адчыняючы сабой гарызонты магчымасцяў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



