“Народная Песня – душа народа!"

“Народная Песня – душа народа!" Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях! У кожнага народа свая мова, свае песні, свая душа.Людзи песняй смяюцца, пад песню сумуюць, з песняй ідуць на подзвіг. Што будзе, калі знікне песня? Больш сумным стане свет. Неба стане зусім не тым. І слова стане не тым. І ўсміхацца людзі стануць радзей. Але моцнымі стануць зноў, калі заспяваюць і возьмуцца за рукі з іншымі людзьмі! Седня, у ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" было весела  і цікава! Бо ў ім гучалі песні, танцавалі танцы, гулялі ў гульні! Тыдзень традыцыйнай культуры прадоўжылі народныя калектывы! Народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія  музыкі", народны ансамбль польскай песні "Стокроткі"! Упершыню перад сваімі гледачамі выступіў фальклорны ансамбль "Купава". Артыстаў сустракалі добрым настроем і бурнымі апладысментамі.

изображение viber 2025 09 26 18 18 51 087 изображение viber 2025 09 26 18 21 01 859 изображение viber 2025 09 26 18 18 50 417
изображение viber 2025 09 26 18 18 47 823 изображение viber 2025 09 26 18 18 51 275
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества