Аматарскія абʼяднанні і калектывы аматарскай творчасці уносяць свой уклад у развіццё культуры Бераставіччыны

Аматарскія абʼяднанні і калектывы аматарскай творчасці, кожны паасобку і адначасова агульнай талакой, уносяць свой уклад у развіццё культуры
Бераставіччыны. 2 кастрычника цэнтр культуры сабраў удзельнікаў аматарскай творчасці "Всёлая бяседачка", філіяла па культурна дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы, аматарскага абʼяднання "Залатыя ручкі", клуб аматараў фальклору "Бераставіцкая скарбонка", фальклорны калектыў "Купава" і народны ансамбль польскай песні "Стокроткі" ( Маргарыткі), на свяце песняў, танцаў і добрага настрою у рамках міжклубных зносін. У гэтым фармаце цёплых адносін і крэатыўных пошукаў працы удзельнікі прадставілі яркую праграму "Варштаты беларускай традыцыйнай спадчыны", напойніўшы залу духам народных традыцый і самабытнай культуры. Гасцям сустэчы былі прапанаваны майстаркласы: Фальклорнага танца "Базар" які прадставіла Алена Аляксандрауна Бурая кіраўнік аматарскага абʼяднання "Званны госць", вывучання Беларускай народнай песні "Ажаніўся стары дзед" - прадставіла хармайстар народнага ансамбля польскай песні "СТОКРОТКІ" Вікторыя Бажко. Выставу "Успаміны лета" аматарскага абʼяднання "Залатыя ручкі" кіраўнік Яўсеева Алена Мікалаеўна. Усе прысутныя вельмі актыўна удзельнічалі у гульне "Адгадай ды спявай", яе правяла Ірына Мікалаяўна Дзярнейка загадчык філіялу па культурна дасугавай дзейнасці аг.Пархімаўцы Адным словам гэта была сустреча- падарожжа на захаванне абрадавых традыцый, дзе спявалі песні, танцавалі і дзяліліся вопытам. І выйшла яна здатная. 3 дапамогай такіх мерапрыемстваў адлюстроваюцца духоўныя каштоўнасці кожнага з удзельнікаў аматарскай творчасці і іх эстэтычна-мастацкія погляды. З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Дзякуючы таму развіваецца цікавасць да мінулага, імкненне пазнаваць традыцыі, даведвацца, як жылі і працавалі нашы продкі, якія святы ім падабаліся. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі пазітыўны запал і добры настрой, што свядчыць аб адданасці беларускай культуры, адраджэнню і збяражэнню песеннай і танцавальнай, народнай творчасці, народных традыцый, захавання творчай спадчыны і самабытнасці народнага мастацства а таксама цікавасці да фальклору і бязмерная даверлівасць і адданасць сваёй справе.

изображение viber 2025 10 03 12 38 39 675 изображение viber 2025 10 03 12 38 40 786 изображение viber 2025 10 03 12 38 41 014

 

изображение viber 2025 10 03 12 35 21 495 изображение viber 2025 10 03 12 38 38 489
изображение viber 2025 10 03 12 35 21 984 изображение viber 2025 10 03 12 38 41 209
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества