Мінулы майстар-клас стаў астраўком спакою ў патоку дзён. Падарунак для матулі з керамікі выраблялі разам з майстрамі аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Бераставіцкага раёна. Пад час майстар-класа маладым людзям, пад кіраўніцтвам майстра Алены Дзянішчык у цішыні, з кавалачка гліны і кропелькі натхнення нараджалася панно з кветкамі. Кожны пялёстак, кожны выгіб-гэта павольны размова з сабой і матэрыялам.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





