ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

29 кастрычніка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбыўся семінар-практыкум для работнікаў устаноў культуры Бераставіцкага раёна» Вышыванка". Мэтай дадзенага семінара-практыкума стала павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці работнікаў культуры ў галіне традыцыйнага беларускага арнаменту і тэхнікі вышыўкі для далейшага выкарыстання ў практычнай працы і папулярызацыі сярод насельніцтва. Усіх удзельнікаў семінара-практыкума павітала майстар мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, Анастасія Касьян, якая распавяла пра важнасць захавання традыцыйных рамёстваў і пазнаёміла з гісторыяй, сімволікай і рэгіянальнымі асаблівасцямі беларускай вышыўкі, значэннем колераў (чырвоны, чорны, белы), а таксама ўзорамі традыцыйнай вышыўкі. Майстар, Кацярына Хілюта, распавяла ўдзельнікам семінара як ад традыцыйных вышытых ручнікоў і кашуль, перайшлі да выкарыстання вышыўкі ў сучасных праектах. Цікава было даведацца якія віды вышыўкі існуюць, а так жа майстар пазнаёміла з асноўнымі матэрыяламі, інструментамі якія патрэбныя падчас вышывання. У працэсе вышыўкі можна не толькі творча самарэалізавацца, але гэта яшчэ і адзін з метадаў псіхалагічнай разгрузкі, такі як "Арт-терамия". Каб акунуцца ў працэс вышыўкі і паспрабаваць сябе ў новым рамястве, удзельнікам быў прапанаваны майстар-клас, падчас якога можна было навучыцца базавым тэхнікам і швам, характэрным для беларускай традыцыйнай вышыўкі крыжыкам. Дэманструючы свае вышытыя вырабы майстрам хацелася натхніць прысутных на стварэнне ўласных творчых праектаў на аснове традыцыйных узораў. Такія семінара-практыкума спрыяюць абмену вопытам і стварэнню прафесійнай супольнасці.

Screenshot 2025 11 03 at 09 39 22 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 43 01 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 43 37 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 43 57 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 47 08 Instagram
Screenshot 2025 11 03 at 09 47 58 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 48 41 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 49 07 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 49 50 Instagram Screenshot 2025 11 03 at 09 50 25 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества