Добры вечар, шчодры вечар, у́сім людзям на у́весь вечар!

Два гуртка аб'ядналіся, каб узняць сапраўдны калядны шторм: кружок акцёрскага майстэрства «Балаганчык» (кіраўнік Каравай Аляксандра Іванаўна) і кружок «Жіва» (кіраўнік Ламашкевіч Ніколь Віктараўна) выйшлі на вуліцу раза калядаваць.

Што стварыла гэтую магію?
Жывы гук беларускай песні — такі, як спявалі нашы прабабулі, каб сцены дрыжэлі ад пачуццяў!
Сапраўдны беларускі гумар — востры, мудры і такі да сэрца блізкі!
І, вядома, як жа без галоўнай гераіні каляднага вечара — КАЗЫ! Наша каза і станцавала, і пажадання шчырыя пажадала! А яшчэ завіталі цыганкі , каб пагадаць гаспадарам дома, што іх чакае ў Новым 2026 годзе. Адказы былі самыя добрыя! Але найгалоўнейшае — кожны ўдзельнік нашых калядаў нёс у свет адно пажаданне: МІРУ, ДАБРА І ЗДАРОЎЯ для ўсіх нас. Мы увасабляем найлепшыя традыцыі і перадаем іх дзецям як жывое адчуванне сваіх каранёў і радасць ад таго, што мы — беларусы. Гэта наш скарб, які будзе жыць вечна! Няхай сапраўдная беларуская культура жыве, натхняе і аб'ядноўвае нас усіх!

Screenshot 2025 12 29 at 16 02 40 Instagram Screenshot 2025 12 29 at 16 03 20 Instagram Screenshot 2025 12 29 at 16 03 37 Instagram
Screenshot 2025 12 29 at 16 03 56 Instagram Screenshot 2025 12 29 at 16 04 17 Instagram Screenshot 2025 12 29 at 16 04 48 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества