«З духмяным караваем вас,землякі, сустракаем»

   Пад такой назвай 19 жніўня ў аграгарадку Стары Дворац прайшла тэатралізаваная канцэртная праграма, прысвечаная ўшанаванню пераможцаў жніва 2017 года Аграфірмы “Стары Дворац” – людзей, чые рукі пахнуць хлебам.

1

 

Гэта свята са шчырымі віншаваннямі, караваем з мукі новага шчодрага ўраджаю, цудоўнымі музычнымі падарункамі, насычанай культурна-забаўляльнай праграмай, падрыхтаванай працаўнікамі філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці, запомніцца жыхарам і гасцям аграгарадка надоўга. Ён падарыў людзям шмат светлых эмоцый і добры бадзёры настрой.

2

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества