"Кожная пятніца - роднае, сваё!"

"Кожная пятніца - роднае, сваё!" Каляды, якія па традыцыі спакон веку святкуюць на Беларусі ў час зімовага сонцавароту, у адпаведнасці з хрысціянскім календаром - на Раство, з'яўляюцца другім найбольш значным святам гадавога абрадавага цыкла, калі салома выкарыстоўвалася ў разнастайных абрадах, з яе рабілі розныя абрадавыя рэчы, выкарыстоўвалі яе для пераапранання ў час калядавання. Калядныя абрадавыя атрыбуты з саломы: саламяны павук, зоркі, якімі аздаблялі хату, ёлачныя цацкі, маскі чорта, казы, бусла ці жорава, пераапрананне ў салому каляднікаў, чучала каня ці кабылы, вырабленыя з саломы і іншых матэрыялаў. Павукі, падвешаныя ў пакоі стваралі атмасферу і адчуванне свята, незвычайнасці гэтага важнага моманту ў гадавым коле, калі сонца з зімы паварочвае на вясну, калі хрысціяне перажываюць такую значную падзею, як нараджэнне Хрыста, і калі надыходзіць Новы год.

Screenshot 2026 01 09 at 09 43 53 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 45 20 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 45 36 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 46 02 Instagram
Screenshot 2026 01 09 at 09 46 25 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 46 47 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 47 04 Instagram Screenshot 2026 01 09 at 09 47 26 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества