Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю ГУК "Бераставіцкі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці" з радасцю далучаецца да акцыі "Кожная пятніца - роднае сваё". У рамках гэтай ініцыятывы для вучняў пачатковай школы была арганізавана пазнавальна-гульнявая праграма пад назвай "З крыніц спрадвечных". Мэта праграмы – праз гульню пазнаёміць дзяцей з даўнейшым жыццём беларусаў, перадаць ім традыцыі, абрады і звычаі нашых продкаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю сваёй краіны, але і прыняць удзел у розных гульнях, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну беларускага народа. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да нацыянальнай культуры ў маладога пакалення і дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







