21 студзеня сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” наведаўся са святочнай праграмай у Макараўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу і ў вёску Лішкі. Для нашых дарагіх жыхароў была падрыхтавана вясёлая, сонечная музычная праграма. Гледачы з вялікім задавальненнем і цёплымі ўсмешкамі сустракалі артыстаў, радасна падпявалі знаёмыя песні, і, канешне, шчыра выказвалі адно пажаданне — сустракацца часцей!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





