6 лютага 2026 года, у рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае сваё», сектар па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва, сумесна з народным ансамблем польскай песні “Стокроткі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, правялі майстар-клас для навучэнцаў ДУА «Канюхоўская сярэдняя школа» па развучванні беларускіх народных песень. Такім чынам, дзякуючы гэтаму праекту ўдзельнікі акунуліся ў атмасферу традыцыйнай беларускай культуры, даведаліся цікавыя факты аб традыцыях выканання песень. Сустрэча прайшла весела і вольна, выклікала захапленне ва ўсіх удзельнікаў!
![]() |
![]() |
![]() |


