2026 год аб’яўлены Годам беларускіх жанчын! І з гэтай нагоды ДУК “Бараставіцкі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці” вырашыў павіншаваць жанчын свайго раёна! Ды не проста паспяваць, але яшчэ і пажартаваць, пахваліць, нагаварыць мільён кампліментаў! (Да рэчы, Вядучыя мужчыны, дзяўчаты адпачываюць! )
Лейтматыў канцэрту наступны:
1. Беларускія жанчыны - самыя прыгожыя. З гэтым не паспрачаешся! (Толькі паспрабуйце!!!!!! )
2. Сапраўдныя гаспадыні (Валодаюць як мінімум 3 спосабамі прымянення качалкі! )
3. Шматгранныя ў сваіх вобразах (Яшчэ ў мінулым стагоддзі Песняры спявалі “Бялявая, чарнявая, а трэця рыжа кучаравая”) - і гэта ўсё мы можам прадэманстраваць за 1 тыдзень!
Дзяўчаты, віншуем з пачаткам нашага года! Хай мары здзейсняцца, а выяздны марафон будзем лічыць невялікай рэпетыцыяй Восьмага сакавіка!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |









