Шчасце сваімі рукамі: як мы «падкавалі» поспех на майстар-класе!

У нашай творчай майстэрні ў Аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры пасялілася самая сапраўдная магія! На майстар-класе па дэкаратыўна-прыкладной мастацтве мы стваралі не проста сувенір, а наймагутны абярэг - падкову на шчасце. Кожны ўдзельнік уклаў часцінку сваёй душы ў выраб: упрыгожылі падкоўку яркімі кветкамі (для росквіту), зернямі кавы (для прыемнага водару), а таксама дэкаратыўнымі элементамі. Атмасфера была па-сапраўднаму творчай і душэўнай. Глядзіце, якая прыгажосць атрымалася! Няхай гэтыя маленькія сувеніры прынясуць сваім уладальнікам мора ўдачы і вялікіх перамог!

Screenshot 2026 02 23 at 09 51 33 Instagram Screenshot 2026 02 23 at 09 52 18 Instagram
Screenshot 2026 02 23 at 09 52 46 Instagram Screenshot 2026 02 23 at 09 53 08 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества