У рамках акцыі “Кожная пятніца — роднае сваё” вучні Алекшыцкай СШ наведалі музейны пакой “Сведкі мінулага” ў ф-ле па КДД аг. Алекшыцы. Замест звычайнай лекцыі дзеці адгадвалі прызначэнне старадаўніх прадметаў праз загадкі. Нягледзячы на тое, што экспанаты з’яўляюцца каштоўнымі рэчамі , кожны з жадаючых мог патрымаць зацікавіўшыя іх прадметы ў руках, такім чынам у прамым сэнсе дакрануўшыся да гісторыі. І даведаўшыся, што такія няпростыя і нязвыклыя рэчы “памятаюць” прабабуль і нават заснавальнікаў вёскі. Водгукі ад маленькіх гасцей прыкладна наступныя: “Музей маленькі, але ў ім і ў кожным прадмеце ёсць “вайб” гісторыі, цікавы і незвычайны”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|




