Сонечны дзень 17 сакавіка пачаўся з прыемнай сустрэчы

Сонечны дзень 17 сакавіка пачаўся з прыемнай сустрэчы. Працаўнікі сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва разам з метадыстам па традыцыях, абрадам і фальклору сустрэліся на “нейтральнай” тэрыторыі разам з Міхаленка Ганнай Іосіфаўнай . З вялікім энтузіязмам жанчына падтрымала ідэю працаўнікоў культуры  і з задавальненнем расказала гісторыю свайго вяселля: як адзначалі , які быў “дрэс-код”, чым смачным частавалі гасцей , маладым удалося нават па добрай цане дамовіцца з аркестрам : скрыпка , бубен , баян , не ў кожнага ў 1976 годзе было такое “звонка-гучнае” вяселле…

І яшчэ шмат чаго цікавага ...
Працяг абавязкова будзе.

Screenshot 2026 03 18 at 11 48 51 Instagram Screenshot 2026 03 18 at 11 50 26 Instagram
Screenshot 2026 03 18 at 11 50 42 Instagram Screenshot 2026 03 18 at 11 53 08 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества