І сустрэліся, і пазнаёміліся, і правялі невялікае інтэрв’ю...

Не паспелі тры паненкі — Хэлена, Данута і Зінаіда — адыйсці на пару крокаў ад касцёла пасля Святой Імшы, як іх запынілі два невядомых, але прывабных хлопцы і жанчына з не менш настойлівым поглядам…
(Амаль што пачатак дэтэктыўнага раману )
Але ў нас усё прыстойна: і сустрэліся, і пазнаёміліся, і правялі невялікае інтэрв’ю працаўнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і метадыст па абрадах і традыцыях Бераставіцкага цэнтра культуры. Мэта сустрэчы святочна-пазнавальная: як традыцыйна святкавалі вяселле ў Беларусі — паненкі ніякіх сакрэтаў не хавалі: расказалі і пра вясельныя ўборы, і як выбіралі другую палову, і чым частавалі. Абяцалі нам другую сустрэчу: паказаць фотаздымкі  і правесці майстар-клас па традыцыйнай выпечцы.

Screenshot 2026 03 31 at 11 25 07 Instagram Screenshot 2026 03 31 at 11 26 02 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества