ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры з радасцю сустрэлі надыходзячае светлае свята "Вялікдзень"! Для ўдзельнікаў клубных фарміраванняў майстры арганізавалі «Велікодныя забавы» - інтэрактыўную праграму, прысвечаную велікодным традыцыям. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з абрадавымі гульнямі, народнымі забавамі і змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў тэматычных конкурсах. Самым вясёлым конкурсам аказаўся "Хто хутчэй перанясе яечка ў лыжцы" і "Сдуй яйка". Свята прайшло ў цёплай, сямейнай атмасферы і завяршылася агульным фота на памяць і чаяваннем з салодкім пачастункамі. Мерапрыемства ўмацавала сувязь пакаленняў і падарыла ўдзельнікам яркія вясновыя эмоцыі.

Screenshot 2026 04 10 at 10 43 59 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 44 31 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 44 59 Instagram
Screenshot 2026 04 10 at 10 45 21 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 45 38 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 46 07 Instagram
Screenshot 2026 04 10 at 10 46 36 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 47 16 Instagram Screenshot 2026 04 10 at 10 47 50 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества