У межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» 17 красавіка ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «Вянок беларускіх танцаў». Работнікі культуры разам з моладдзю не проста гаварылі пра традыцыі, а літаральна акунуліся ў іх праз рух. Удзельнікі мерапрыемства з імпэтам разумлялі крокі і фігуры трох знакамітых побытавых танцаў: элегантны "Падыспань", вясёлы і жартоўны "Лысы", энергічны "Кракавяк". Сумесныя танцы аб’ядналі розныя пакаленні, падарыўшы кожнаму шчырыя эмоцыі і гонар за сваю культуру. Такія сустрэчы яшчэ раз даказваюць: нашае роднае — заўсёды сучаснае і цікавае!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



