"В сердце доблесть их храним"

Набліжаецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзяды і прадзеды вялі барацьбу з фашысцскімі захопнікамі. Цану, якую заплаціў савецкі народ, цяжка сабе ўявіць. І хоць амаль не засталося жывых сведак тых страшных падзей, вельмі важна не проста ўспамінаць Дзень Перамогі, а захаваць памяць аб значэнні гэтай вайны. Памятаць можна толькі пра тое, што ведаеш. І хоць усё далей сыходзяць ад нас ваенныя гады, яны не павінны знікнуць з памяці людзей, стаць толькі здабыткам архіўных сховішчаў і па цямнець ад няўмольнага бегу часу. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды павінна быць самым галоўным святам. 22 красавіка 2026 года на пярэдадні Свята Перамогі народны ансамбль польскай песні "Стокроткі", ("Маргарыткі") падрыхтавалі і правялі памятную сустрэчу "В сердце доблесть их храним" на базе філіяла па КДД аг. Стары Дворац сумесна з яго загадчыкам Бутрыла Аляксандрам. Сустрэча атрымалася вельмі плённая. Прысутныя змаглі акунуцца ў гісторыю, патанцаваць "Вальс Перамогі", сумесна паспяваць песні ваенных гадоў, пад гучны, жывы акампанемент баяна і акардыона. Музыканты Шэмет Антон і Бутрыла Аляксандр вельмі прыгожа, з душой акампанавалі ўсім прысутным, песні Перамогі. Гучнымі апладысментамі удзельнікі сустрэчы сустракалі Вядучую Ламашкевич Ніколь і Хілюту Таццяну з вершам Сяргея Вікулава "У Дзень Перамогі", прыканцы сустрэчы прысутных парадавалі канцэртнай праграмай. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай і цёплай атмасферы, кожны з удзельнікаў абнавіў веды звязаныя з глыбокім сэнсам, памяццю і павагай да тых, хто атрымаў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

изображение viber 2026 04 23 15 54 18 124 изображение viber 2026 04 23 15 55 24 821 изображение viber 2026 04 23 15 55 41 396
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества