«Восень – цудоўная пара»

    У сераду, 20 верасня, у філіале па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы прайшло свята дваровых гульняў «Восень – цудоўная пара». Прысутным нагадалі аб простых, вядомых і ўсімі любімых гульнях, за якімі шчасліва праводзілі час многія пакаленні.

1 4

 

 

 

     Самымі актыўнымі героямі мерапрыемства сталі, вядома ж, дзеці. Яны з задавальненнем гулялі ў «ядомае-неядомае», «вышыбалу», «мора хвалюецца раз», пазнаёміліся з новым словам «чахарда» і тут жа апрабавалі, што гэта такое. Настрой падсаладзілі цукеркамі, а скончылася мерапрыемства вясёлымі загадкамі і дыскатэкай.

2 3
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества