ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У Бераставіцы саломку ўплялі ў традыцыі: рамеснікі раёна асвоілі старажытнае мастацтва стварэння абярэгаў. У Бераставіцкім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбыўся змястоўны семінар-практыкум пад назвай «Выкарыстанне саломкі ў народных святах і абрадах». Мерапрыемства сабрала спецыялістаў сферы культуры раёна, аб'яднаных жаданнем захаваць і прымножыць нацыянальны здабытак. Цёплы прывітальны тон сустрэчы задала загадчык аддзела рамёстваў Тамара Касьян, якая адкрыла мерапрыемства і пажадала ўдзельнікам плённай працы.
Пагрузіцца ў гісторыю рамяства дапамаглі:
З дакладам аб саломапляценні як аб'екце нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі выступіла Алёна Бутрыла - метадыст па народных рамёствах, традыцыях і абрадах, а таксама фальклору ДУК «Бераставіцкі цэнтр культуры і народнай творчасці». Тэму працягнула Кацярына Хілюта - майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. У яе выступе была ярка раскрытая сімволіка і практычнае прымяненне саломы ў каляндарных святах і абрадах нашых продкаў. Кульмінацыяй семінара стала практычная частка. Пад чулым кіраўніцтвам дасведчанага майстра саломапляцення Тамары Касьян удзельнікі аб'ядналі намаганні для стварэння калекцыйнай працы-традыцыйнага абярэга "павук" з саломы. Гэты старажытны сімвал, па павер'ях, засцерагае дом і прыцягвае дабрабыт.

Screenshot 2026 04 28 at 10 16 47 Instagram Screenshot 2026 04 28 at 10 18 07 Instagram Screenshot 2026 04 28 at 10 18 36 Instagram
Screenshot 2026 04 28 at 10 19 02 Instagram Screenshot 2026 04 28 at 10 19 25 Instagram Screenshot 2026 04 28 at 10 20 30 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества