Народны ансамбль польскай песні “Стокроткі”, (“Маргарыткі”), прыняў удзел ў мерапрыемстве раённай бібліятэкі імя О. М. Кавалеўскага да года беларускай жанчыны, у рамках далучэння да міжнароднай акцыі “Библионочь - 2026”. Удзельнікі ансамбля прадэманстравалі шматграннасць творчасці на літаратурна - паэтычнай гадзіне “Голас жанчыны у паэзіі і песнях”, дзе шчырасць, адкрытасць і дабрата сплятаюцца ў непаўторныя эмоцыі. Госці “Библионочи - 2026” з задавальненнем слухалі песні, прысвечаныя вясне, жанчыне, маме, каханню і жыццю, пад акампанемент Аляксандра Бутрылы. Вядучымі канцэртнай праграмы былі Хілюта Таццяна і Дзярнейка Ірына. Удзел у мерапрыемстве Бераставіцкай раённай бібліятэкі стаў яскравым пацвержаннем таго, наколькі значымая роля жанчыны ў сучасным грамадстве і як многа натхнення і сілы можна атрымаць з яе мудрасці, таленту, і імкнення.
