Нават тая справа, якую ты робіш кожны дзень, і ўпэўнены, што робіш добра, патрабуе нейкага “ўзварушвання”, таму вельмі цікавую ідэю прапанаваў grodno_omcnt, а менавіта – сустрэцца людзям, аб’яднаным агульнай ідэяй, сустрэцца сябрамі, ды проста сустрэцца, каб натхняць, падтрымліваць адзін аднаго. І сустрэча адбылася на абласным форуме “Яднаемся рамёствамі” (29–30 красавіка), дзе не абыйшлося без дэлегацыі ад нашага раёна . Канешне, было не толькі прадуктыўна, але і вельмі цікава. Асноўны лейтматыў двух дзён форуму – гэта аднаўленне і развіццё традыцыйнай культуры Беларусі і, канешне, падтрыманне майстроў, якія гэту культуру захоўваюць і распаўсюджваюць. Практыкуючыя майстры Касьян Тамара (саломапляценне) і Дзянішчык Алена (выцінанка) прадставілі на форуме вынікі сваёй прыгожай і такой патрэбнай працы. Вырабы майстрыц былі высока ацэнены камісіяй і ганаровымі гасцямі форума.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |








